Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьветлагорску невядомы рэжа колы машынам з георгіеўскімі стужкамі 


Зь 5 чэрвеня ў Светлагорску адбылося каля дзесяці выпадкаў пашкоджаньня аўтамабіляў. Зламысьнік рэжа або праколвае колы ў пакінутых каля дамоў аўто. Зафіксаваны выпадак, калі ён проста скакаў па машыне, пашкодзіўшы яе, паведамляе партал ranak.by.

«Цікава тое, што невядомы выбірае машыны, на якіх прымацаваная «георгіеўская стужка», — паведамляе апэратыўнік АКВ Сьветлагорскага РАУС Аляксандар Пятрушкін.

Найчасьцей невядомы выбірае цёмны час сутак. А вялікая частка выпадкаў, практычна 90%, зафіксаваныя ў Маладзёжным мікрараёне. Апошні выпадак адбыўся 18 чэрвеня. У аўтамабілі пракалолі ўсе колы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG