Лінкі ўнівэрсальнага доступу

грошы


Люкас Кранах Старэйшы, «Заплата (Мэзальянс)» (1532)
Люкас Кранах Старэйшы, «Заплата (Мэзальянс)» (1532)

апошнім часам я прывучаю сябе ня браць з сабой грошы ў горад ці на працу.

раней я панікаваў, калі высьвятляў, што пасярод дня ў маіх кішэнях мала наяўных.

такое было адчуваньне, быццам я бездапаможны. на кожны свой дзень я падрыхтоўваў пэўную суму, якая мяне суцяшала, схаваўшыся ў скураным гаманцы.

я адмовіўся ад гэтай звычкі і адразу выявіў, што перастаў рабіць пустыя пакупкі, кшталту шкарпэтак, чыпсаў, марозіва, піва і непатрэбнай драбязы… і ўвогуле, я зразумеў, што можна абсалютна лёгка абыходзіцца бяз грошай, бо яны па-сапраўднаму патрэбныя бываюць ня так часта, як мы да гэтага прывыклі.

а. і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG