Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакансія ў Менску прапануе рэкордны заробак пад $15 тыс. А які заробак у вас?


Вакансія з рэкорднай зарплатай пад $15 тысяч разьмешчаная на інфармацыйным партале дзяржаўнай службы занятасьці насельніцтва, паведаміла БелТА.

Адна з фірмаў шукае намесьніка дырэктара і прапануе яму заробак Br27 800 у месяц. Патрабаваньні да кандыдата — стаж працы на пасадзе мэнэджэра ў замежных кампаніях ня менш за 2 гады, валоданьне ангельскай мовай і іўрыт на высокім узроўні, досьвед праграмаваньня.

На другім месцы па ўзроўні аплаты працы — вакансія дырэктара ТАА ў Менску. Каб атрымаць працу, трэба валодаць досьведам кіраваньня ІТ-кампаніяй больш за 10 гадоў, досьведам распрацоўкі ПА, досьведам працы па SCRUM, Canban, свабодна размаўляць па-ангельску і па-галяндзку.

Ёсьць яшчэ сем вакансій з заробкам звыш Br10 000 на месяц.

Пры гэтым, больш за палову насельніцтва Беларусі атрымліваюць заробак ад 130 да 230$, а афіцыйны паказьнік беспрацоўя — 0,9% эканамічна актыўнага насельніцтва.

А які заробак у вас? Пішыце ў камэнтарах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG