Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На якой мове вы размаўляеце дома?»


Іван Шышкін, «Палесьсе» (1884)
Іван Шышкін, «Палесьсе» (1884)

Я жыў у адной велікаватай вёсцы блізу мяжы з Украінай, дзе ўсе размаўляюць на дыялекце, больш падобным да ўкраінскай мовы.

Аднойчы ў нашай школе праводзілі апытаньне: «На якой мове вы размаўляеце дома?» І далі толькі два варыянты: «расейская» і «беларуская». Дзеці ня ведалі як адказаць і запыталі ў кляснага кіраўніка, настаўніцы расейскай мовы. Настаўніца адказала пытаньнем: «Хто размаўляе па-беларуску?» Усе сьцепанулі плячыма, і ад яе пачулася наступнае: «Тады пішыце расейскую».

Мяне гэты адказ не задаволіў. Я ўзяў аловак, намаляваў яшчэ адзін квадрацік, падпісаў яго «палескі дыялект» і паставіў галачку.

Нік П.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG