Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг: Беларусь лепшая для бізнэсу, чым Расея і Ўкраіна, але горшая, чым Грузія і Латвія


У рэйтынгу «Найлепшыя эўрапейскія краіны для бізнэсу 2017», складзенага арганізацыяй EuCham (European Chamber), Беларусь заняла 33-е месца з 46 краінаў.

Вынік Беларусі — 57 балаў на 100 магчымых — лепшы, чым у Грэцыі (56), Расеі (51) і Ўкраіны (46, апошняе месца), але горшы, чым у Чарнагорыі (59), Грузіі (69) або Эстоніі (76).

Найлепшыя ўмовы для бізнэсу, паводле рэйтынгу EuCham, у Даніі (87), Швэцыі (86) і Фінляндыі (85) з Нарвэгіяй (85).

European Chamber (EuCham) — недзяржаўная арганізацыя ў Вугоршчыне, «якая прадстаўляе інтарэсы нацыянальных і міжнародных кампаній, што працуюць Эўропе, і паляпшае іх бізнэс-асяродзьдзе».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG