Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга


Гюстаў Кайбот, «Паркетчыкі» (1876)
Гюстаў Кайбот, «Паркетчыкі» (1876)

Ажыятаж перад кабінэтам тэрапэўта дасягнуў апагею. Адстойваць даводзілася доўга, таму папераджальная таблічка на сьцяне захоўваць цішыню дзеяла толькі на тых, каму ў сілу хваробы цяжка было адкрыць рот, хоць і яны бралі ўдзел — вухкалі, жэстыкулявалі і ківалі, калі тэма ім здавалася цікавай. Спакой наставаў, калі хто-небудзь выходзіў ад лекара, тады ўсе ўважліва сачылі за ўваходным — ці не зьбіраецца ён прасьлізнуць раней за астатніх? Усе, хто рваўся наперад з абмоўкамі «я на хвілінку», «мне да мэдсястры», «забраць картку», прыраўноўваліся да ворагаў чаргі і адсылаліся назад.

У гэты час на іншым канцы калідора прыбіральшчыца Валянціна драіла падлогу, асуджаючы пацыентаў за брудны абутак.

Сяргей Марчык

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG