Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раб


Эрнэст Норманд, «Белая рабыня» (1894)
Эрнэст Норманд, «Белая рабыня» (1894)

Пасьля рэвалюцыi трапiў у наша мястэчка таленавiты хлопец — скульптар. Рабiў ён дзiўныя казачныя постацi з дрэва. Гаворачы пра iх, ён казаў, што мастак павiнен выцiснуць з сябе раба, тварыць цуды! Мой дзядуля, яго аднагодка, пасябраваў зь iм.

Аднойчы скульптар зрабiў постаць Ленiна. Казалi, што гэта першы Ленiн у Беларусi. I пайшло, i паехала. Перабраўся ён у сталiцу.

Пасьля вайны дзядулю давялося сустрэць скульптара. Той запрасіў у майстэрню. Уся яна была застаўленая постацямi ўсiх тагачасных правадыроў.

— Выцiснуў зь сябе раба? — успомнiў дзядуля колiшнiя словы сябра.

— Хiба ты ня бачыш? — адказаў той, разьвёўшы рукамi, і… уздыхнуў.

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG