Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэрэатыпныя паводзіны


Юзэф Хэлмоньскі, «Буслы» (1900)
Юзэф Хэлмоньскі, «Буслы» (1900)

Едзем бусам у Менск. Праз праход ад мяне сядзіць маці з хлопчыкам гадоў пяці-шасьці. Хлопец шмат задае пытаньняў, і мне падабаецца, як маці стараецца дакладна яму адказваць.

У малога ў руках пляншэт. Ён не выпускае пляншэт з рук ні на сэкунду. Увесь час тыцкае сваімі маленькімі пальчыкамі ў экран, нават тады, калі задае бясконцыя пытаньні.

У нейкі момант маці дакранаецца да пляча малога і з захапленьнем паказвае ў акно ды кажа:

— Глядзі — бусел!

Хлопец кідае пляншэт, углядаецца ў поле, на якім у далечыні стаіць бусел. Раптам прыкладае два пальцы да акна і рассоўвае пальчыкі, каб павялічыць карцінку.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG