Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ заявіла пра арышт расейскіх агентаў на Данбасе


Сэпаратысты ў Луганскай вобласьці (архіўнае фота)
Сэпаратысты ў Луганскай вобласьці (архіўнае фота)

Служба бясьпекі Украіны (СБУ) заявіла аб выкрыцьці расейскай агентурнай сеткі ў зоне ўзброенага канфлікту на Данбасе. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-рэліз ведамства.

Паводле СБУ, двое жыхароў Лісічанску і Канстанцінаўкі былі завэрбаваныя і атрымалі заданьне ад куратараў, якія знаходзяцца ў Луганску. У задачу агентаў уваходзіў збор інфармацыі аб перамяшчэньні ўкраінскіх войскаў і аб іх абарончых збудаваньнях.

У ведамстве паведамілі аб затрыманьні двух мужчын, якім прад’яўленыя абвінавачваньні ў стварэньні тэрарыстычнай групы. Таксама былі затрыманыя трое жыхароў Данбасу, якія, як мяркуецца, уваходзілі ў агентурную сетку.

Расейскі бок пакуль не пракамэнтаваў заяву СБУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG