Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зраніць і забіць могуць ня толькі танкі і зброя, але і словы» — арцыбіскуп Кандрусевіч адказаў пісьменьніцы Алексіевіч


Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота

Арцыбіскуп, мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся зь лістом да Нобэлеўскай ляўрэаткі, пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Нагодай сталі яе словы на тэлеканале «Дождь» 9 чэрвеня.

Пісьменьніца гэтак выказалася пра небясьпеку ў Беларусі ўзьнікненьня вайны, як ва Ўкраіне. «Вайна, якую пачала Расея ў Данбасе — на сумленьні Расеі.Такую вайну можна пачаць і ў Беларусі. Дайце туды танкі, дайце туды зброю, і католікі будуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна», — сказала Сьвятлана Алексіевіч.

Ліст у адказ на выказваньні Сьвятланы Алексіевіч Тадэвуш Кандрусевіч напісаў у той жа дзень, 9 чэрвеня. Ён перакананы, што ўзброены канфлікт каталікоў і праваслаўных у Беларусі «немагчыма нават уявіць», а Каталіцкі касьцёл, Праваслаўная царква ды іншыя цэрквы ў Беларусі «робяць усё магчымае, каб разьвіваць адносіны паміж сабой і грамадзтвам». Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў Нобэлеўскую ляўрэатку да адказнасьці.

«Не хацелася б, каб Вашы словы як ляўрэата Нобэлеўскай прэміі былі ўспрыняты як заклік да міжканфэсійнай канфрантацыі. Наадварот, яны павінны ўносіць мір і кансалідацыю ў наша грамадзтва. Спадзяюся, што ў Вашых словах не было дрэннага намеру ў адрас католікаў нашай Бацькаўшчыны. Аднак варта памятаць, што зраніць і забіць могуць ня толькі танкі і зброя, але і словы. Будучы асобамі публічнымі, неабходна памятаць пра адказнасьць за свае словы».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG