Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«22 чэрвеня трэба выказаць салідарнасьць з палітзьняволенымі», — Сяргей Кунцэвіч


Сяргей Кунцэвіч

Абвінавачаны па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» Сяргей Кунцэвіч анансаваў акцыю салідарнасьці з арыштаванымі 22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, «каб яны хутчэй вярнуліся дадому».

«Трэба выйсьці на адну гадзіну дзеля салідарнасьці з палітзьняволенымі, падтрымаць. Трэба прынесьці як мага больш рознакаляровых надзіманых шароў. Я нават папрасіў, каб па магчымасьці не прыносілі нацыянальных сьцягоў, каб не правакаваць сілавікоў», — сказаў актывіст БСДП (Народная грамада) Сяргей Кунцэвіч карэспандэнту Свабоды.

Таксама Сяргей Кунцэвіч распавёў, што працягвае лячыцца дома (у яго абвастрылася хвароба нырак). Некалькі дзён ён знаходзіўся ў 1-м гарадзкім клінічным шпіталі ў Менску. Кунцэвіч зьвярнуўся па мэдычную дапамогу неўзабаве пасьля выхаду зь СІЗА на Валадарскага.

Паводле лідэра Народнай грамады Міколы Статкевіча, акцыя, якая плянуецца на 22 чэрвеня, будзе дадатковай.

Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

«Гэта будзе пікет, а 3 ліпеня мы чакаем масавую акцыю. Ініцыятыву Сяргея мы падтрымаем. Але яму пакуль не дазволім хадзіць на акцыі, бо мае праблемы са здароўем. У зьняволеньні ён трымаў сухую галадоўку. Дзякуючы сьведчаньням Сяргея пра катаваньні (на целе ёсьць сьляды), мы выцягнем да Парлямэнцкай асамблеі зьняволеных хлопцаў», — сказаў карэспандэнту Свабоды Мікола Статкевіч.

Абвінавачанага паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Сяргея Кунцэвіча 2 чэрвеня вызвалілі з-пад арышту пад падпіску аб нявыезьдзе.

Раней Сяргей Кунцэвіч падаў заяву ў Сьледчы камітэт, у якой ён просіць правесьці праверку наконт яго катаваньняў у СІЗА КДБ і ў СІЗА № 1 Менску.

XS
SM
MD
LG