Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць маладафронтаўца Васільева таксама спынілі крымінальную справу за «арганізацыю масавых беспарадкаў»


Маладафронтавец Раман Васільеў (справа) адразу пасьля вызваленьня і жонка лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча Наста

КДБ паведаміў Раману Васільеву, што супраць яго спыненая крымінальная справа за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (частка 3 артыкулу 293 КК).

Ліст з КДБ падпісаны старшым сьледчым у асабліва важных справах 1-га аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ падпалкоўнікам юстыцыі Грыбам.

Раней лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч і маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі таксама паведамілі, што супраць іх спынены крымінальны перасьлед паводле таго ж артыкулу.

Уладзь Яроменак паведаміў карэспандэнту Свабоды, што пакуль ня ведае, ці прыйшла яму такая ж папера.

«Я зараз за мяжой, таму дакладна не магу адказаць на гэтае пытаньне. Пакуль што я паперы аб спыненьні крымінальнай справы ня бачыў», — сказаў Яроменак.

Маладафронтавец Уладзь Яроменак праходзіў у справе ў якасьці падазраванага.

«Тым, каму не прад’явілі абвінавачваньні, давалі падпісваць абавязаньні аб яўцы», — сказаў актывіст.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG