Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку парлямэнцкіх выбараў фунт стэрлінгаў патаньнеў на 2 %


Курс брытанскай валюты зьнізіўся раніцай 9 чэрвеня на 1,6-2 % пасьля абвяшчэньня папярэдніх вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія сьведчаць, што ніводная партыя ня будзе мець большасьці, паведамляе Bloomberg.

«Падвешаны» парлямэнт: у Вялікай Брытаніі кансэрватары страцілі бальшыню, маюць толькі 48-49%

Пры гэтым на цэны акцый брытанскіх кампаніяў вынікі выбараў практычна не паўплывалі.

Bloomberg адзначае, што брытанская валюта пасьля парлямэнцкіх выбараў абвалілася ня так значна, як пасьля рэфэрэндуму аб «Брэксыце». Тады курс фунта да даляра ЗША ўпаў на 11 адсоткаў да рэкордна нізкага з 1985 году роўню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG