Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы за рэфэрэндум па ўцекачах, але не раней за 2019 год


Анджэй Дуда
Анджэй Дуда

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што падтрымлівае ідэю правядзеньня рэфэрэндуму, на якім палякі змогуць выказацца наконт прыёму Польшчай уцекачоў.

У той жа час Дуда падкрэсьліў, што галасаваньне можа адбыцца толькі ў 2019 годзе, у тым выпадку, калі пытаньне яшчэ будзе актуальным да таго часу.

Пакуль дакладна невядома, як менавіта можа быць сфармуляванае пытаньне на рэфэрэндуме.

Падобны рэфэрэндум у мінулым годзе ўжо правяла Вугоршчына. Вугорцы пераважнай большасьцю прагаласавалі супраць перасяленьня ўцекачоў зь іншых краінаў ЭЗ, але галасаваньне ня мела юрыдычнай сілы з-за нізкай яўкі выбаршчыкаў.

Чэхія — яшчэ адна краіна, якая выступае супраць перасяленьня ў сваю краіну ўцекачоў. Як мы паведамлялі, Мальта, якая старшынюе ў ЭЗ, прапануе расцэньваць як парушэньне правілаў Эўрапейскага зьвязу, чэскае рашэньне адмовіцца ад выкананьня ўстаноўленых квотаў і спыніць прыём уцекачоў.

У рамках зацьверджаных квот да верасьня 2017 году Чэская Рэспубліка павінна была прыняць 2600 чалавек. Аднак рэальна да сёньняшняга дня было пераселена толькі 12 уцекачоў.

У сувязі з адмовай ад прыёму ўцекачоў Чэхіі пагражае разьбіральніцтва ў судзе Эўразьвязу і штраф за парушэньне дзеючых правілаў. Непадпарадкаваньне пагражае Чэхіі штрафам у памеры некалькіх мільёнаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG