Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія адмовілася прымаць уцекачоў. Эўразьвяз пагражае санкцыямі


Чэскае рашэньне адмовіцца ад выкананьня ўстаноўленых квот і спыніць прыём уцекачоў Мальта, якая старшынюе ў ЭЗ, прапануе расцэньваць як парушэньне правілаў Эўрапейскага зьвязу.

У рамках зацьверджаных квот да верасьня 2017 году Чэская Рэспубліка павінна была прыняць 2600 чалавек. Аднак рэальна да сёньняшняга дня было пераселена толькі 12 уцекачоў.

Гаворка ідзе пра ўцекачоў з краін Афрыкі і Блізкага Ўсходу, якія цяпер разьмешчаныя ў лягерах часовага ўтрыманьня ў Італіі і Грэцыі. Паводле кіраўніка чэскага МЗМ Мілана Хованца, улады прызналі сыстэму квот непрацуючай і даручылі яго ведамству спыніць любую актыўнасьць на гэты конт. Акрамя таго, на рашэньне кабінэта міністраў паўплывала агульнае пагаршэньне сытуацыі зь бясьпекай у Эўропе.

У сувязі з адмовай ад прыёму ўцекачоў Чэхіі пагражае разьбіральніцтва ў судзе Эўразьвязу і штраф за парушэньне дзеючых правілаў. Цяпер міністэрству ўнутраных справаў трэба будзе прапрацаваць плян юрыдычнай абароны на выпадак санкцыяў з боку Эўракамісіі. Непадпарадкаваньне пагражае Чэхіі штрафам у памеры некалькіх мільёнаў эўра. Раней Хованец заявіў, што лепш заплаціць, чым прымаць бежанцаў бяз дбайнай праверкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG