Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьвюх настаўніц з Маладэчна будуць судзіць за сьмерць вучаніцы падчас зьбіраньня бульбы


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Пракуратура Менскай вобласьці накіравала ў суд Маладэчанскага раёну крымінальную справу супраць настаўніц сярэдняй школы № 11 Маладэчна.

44-гадовая настаўніца фізыкі і 32-гадовая настаўніца замежнай мовы абвінавачваюцца ў неналежным выкананьні абавязкаў па захаваньні бясьпекі жыцьця і здароўя вучаніцы 8-й клясы падчас сельгасработ. Гэта пацягнула за сабой па неасьцярожнасьці сьмерць дзяўчынкі.

Сьледзтвам устаноўлена, што настаўніцы суправаджалі 20 вучняў на сельскагаспадарчае поле ААТ «Усход-Агра» для зьбіраньня бульбы. Пасьля заканчэньня работ 29 верасьня 2016 году на 13-гадовую дзяўчынку на полі наехаў грузавы самазвал. Ад цяжкіх цялесных пашкоджаньняў школьніца памерла на месцы.

Упраўленьне Сьледчага камітэту Менскай вобласьці распачало крымінальную справу паводле ч.2 артыкулу 165 КК аб неналежным выкананьні абавязкаў гарантаваньня бясьпекі жыцьця і здароўя малалетняга асобай, на якую такія абавязкі былі ўскладзеныя спэцыяльным даручэньнем і дабраахвотна прынятыя, што пацягнула сьмерць ад неасьцярожнасьці.

Актывісты «Альтэрнатывы» правялі ў Маладэчне акцыю супраць прымусовай працы школьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG