Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве лічаць Беларускую АЭС «пагрозай для нацыянальнай бясьпекі». МАГАТЭ дае пазытыўную справаздачу


Урад Літвы прыняў пастанову, у якой прапануецца Сэйму прызнаць Беларускую АЭС, што будуецца ў Астраўцы, небясьпечнай і пагрозьлівай — з прычыны геаграфічнага становішча — для нацыянальнай бясьпекі Літвы, навакольнага асяродзьдзя і здароўя людзей. Пра гэта паведамляе агенцтва навінаў BNS.

«Інтарэсы нацыянальнай бясьпекі і людзей — самыя важныя. Пазыцыя Літвы наконт БелАЭС выразная і прынцыповая — будаўніцтва БелАЭС ня можа працягвацца. Ад самага пачатку гэтае будаўніцтва суправаджаецца сурʼёзнымі парушэньнямі і інцыдэнтамі, не выконваліся і да гэтага часу не выконваюцца ні патрабаваньні ядзернай бясьпекі, ні міжнародныя прыродаахоўныя патрабаваньні» — заявіў прэмʼер Літвы Саўлюс Сквярняліс.

Пазыцыя Літвы наконт БелАЭС выразная і прынцыповая — будаўніцтва БелАЭС ня можа працягвацца.

Урад выступіў са сваёй ацэнкай у рамках выкананьня прынятага Сэймам закону, які прадугледжвае абмяжоўваць імпарт электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі. На думку ўраду, БелАЭС парушае нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы бясьпекі па ўсіх устаноўленых у законе крытэрах.

«Беларусь не прадставіла доказаў таго, што пры выбары будаўнічай пляцоўкі для АЭС, якая знаходзіцца ўсяго за 40 зь невялікім кілямэтраў ад Вільні, былі належным чынам прынятыя пад увагу колькасьць насельніцтва Літвы, яго разьмеркаваньне і іншыя фактары, якія маюць значэньне ў выпадку ядзернай або радыёлягічнай аварыі на БелАЭС», — гаворыцца ў паведамленьні ўраду Літвы.

Літва патрабуе, каб Беларусь правяла ўсе неабходныя дасьледаваньні будпляцоўкі БелАЭС, а таксама просіць аб правядзеньні SEED-місіі МАГАТЭ ў поўным абʼёме і стрэс-тэстаў паводле мэтадалёгіі Эўразьвязу.

Як паведаміла агенцтва Інтэрфакс, сёньня была апублікаваная справаздача SEED-місіі МАГАТЭ. Беларусь прымала SEED-місію МАГАТЭ (місія па разглядзе пытаньняў праектаваньня пляцоўкі АЭС з улікам зьнешніх падзеяў) у пэрыяд 16-20 студзеня 2017 году.​

Чаго Беларусь не паказвае місіям МАГАТЭ

Як атрымалася, што беларускі атамны рэактар вырабляе кампанія, якая ніколі раней гэтым не займалася

У выніковай справаздачы місіі адзначаецца, што «Беларусь улічыла ўсе аспэкты бясьпекі, уключаючы зьнешнія ўзьдзеяньні, пры выбары пляцоўкі і праектаваньні Беларускай АЭС».

«Інспэкцыйная група прыйшла да высновы, што прынятыя адпаведныя меры па забесьпячэньні бясьпекі АЭС, зьвязаныя з вонкавым узьдзеяньнем на АЭС, на аснове ўрокаў аварыі на АЭС „Фукусіма“ (Японія)» — гаворыцца ў справаздачы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG