У Маскве восем пазычальнікаў валютных гіпатэкаў абвясьцілі бестэрміновую галадоўку ў аддзяленьні Райфайзэнбанку. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на каардынатара Ўсерасейскага руху валютных гіпатэчных пазычальнікаў Юля Ермакова.
Пазычальнікі патрабуюць, каб іх «абавязацельствы перавялі ў рублі, сьпісалі ўсе штрафы і прыпынілі выканаўчую вытворчасьць у дачыненьні да іх». Супрацоўнікі банку пагражаюць выклікаць паліцыю, калі пазычальнікі не пакінуць будынак, распавяла Ермакова.
У сакавіку 2017 года прэмʼер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што праблемы, зь якімі сутыкаюцца ў Расеі валютныя гіпатэчныя пазычальнікі, не зьяўляюцца форс-мажорам. Паводле яго, пры заключэньні дамоваў пазычальнікі павінны загадзя пралічваць рызыкі, у тым ліку зьвязаныя са зьменай курсу валют.