Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзядзька Суліко і «Прафэсар»


Джозэф Райт, «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» (1766)
Джозэф Райт, «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» (1766)

Калі старшыня калгасу Суліко Георгіевіч пераяжджаў з нашай вёскі ў іншую мясьціну, то на разьвітаньне прапанаваў мне й бацьку выбраць на памяць колькі кніг з сваёй шыкоўнай хатняй бібліятэкі.

Я выбраў сабе вялізны слоўнік Ожагава й «Міты Старажытнай Грэцыі» Грэйвза, у якой уладальнік бібліятэкі напісаў: «Прафэсару Ігару Случаку на памяць пра дзядзьку Суліко». Гога, такое ў вёсцы прозьвішча ў яго было, нажаль, ужо памёр, але мне час ад часу хочацца мець гэты тытул, якім ён мяне надзяліў, каб засьведчыць, што дзядзька Суліко ўва мне не памыліўся.

Ён ведаў, што я люблю чытаць.

Ігар Случак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG