Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцежкі


Крыстэн Кёбкэ, «Асеньняя раніца над возерам Сортэдам» (1838)
Крыстэн Кёбкэ, «Асеньняя раніца над возерам Сортэдам» (1838)

Заўсёды дзівіўся, чаму пешаходныя дарожкі так дрэнна зроблены. Ня ў тым сэнсе, што яны крывыя ці непрыгожыя, яны выдатныя, але часта не супадаюць з патрабаваньнямі людзей.

Навошта рабіць паварот пад вуглом дзевяноста градусаў, калі людзі ўсё роўна зрэжуць дарогу і пойдуць наўпрост па траве? І так зробіць далёка не адзін чалавек. Сыстэма будуе нам шляхі, але мы абіраем свае, больш натуральныя. І нават асобна ад усіх мы накіроўваемся адной сьцежкай. Бо гэта падыходзіць усім. Сьцежка — гэта воля.

Сьцежка ня зьявіцца дзякуючы аднаму чалавеку, там павінны хадзіць людзі. Рэгулярна ламаць сыстэму. Разам. У адным накірунку. Кожная сьцежка — гэта маленькая рэвалюцыя.

Тодар Бянько

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG