Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свая кашуля


Канстанцін Трутоўскі, «У адрыне» (1872)
Канстанцін Трутоўскі, «У адрыне» (1872)

З лаянкавага лексыкону нашых чымсьці ўгневаных землякоў зьнікла папулярная ў мінулыя тры гады абраза «бандэравец». Не чуваць і распаўсюджаных нядаўна перапалак паміж «каларадасамі» і «ўкропамі» айчыннай гадоўлі.

Між тым, кожнае прапагандысцкае шоў на расейскіх тэлеканалах па-ранейшаму збочвае з абвешчанай тэмы на ўкраінскую. Удзельнікі ўжо ня толькі разам нема лямантуюць, ня слухаючы адзін аднаго, але і плююцца, кідаюцца біцца і нават выносяць нязгоднаму зь іх меркаваньнем лайно ў вядры.

Аднак у нас гэтая калатнеча найчасьцей ўспрымаецца ўжо як экзатычнае відовішча, а ня частка ўласнага жыцьця. Бо ўласнае жыцьцё зь ягонымі жарсьцямі і праблемамі, вялікімі і дробязнымі, суседзкія звадкі надоўга не затуляць.

Мікалай Тоўсьцік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG