Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотаконкурс зь бела-чырвона-белым сьцягам у падтрымку перасьледаваных за «інтэрнэт-пікет»


Вольга і Сяргей Верамеенкі
Вольга і Сяргей Верамеенкі

Моладзь БНФ разам з «Арт Сядзібай» абвяшчаюць сумесны фотаконкурс. У адказ на спробу прыцягнуць да адказнасьці жыхароў Горадні Вольгі і Сяргея Верамеенкі за «пікет у інтэрнэце» актывісты заклікаюць выстаўляць у «Фэйсбуку» здымкі зь бела-чырвона-белым сьцягам.

«Гэтай акцыяй мы выказваем салідарнасьць з пацярпелымі ад перасьледу ў Горадні. Хочам паказаць, што рабіць фотаздымкі зь бела-чырвона-белым сьцягам не злачынства. Таму аб’яўляем конкурс на фота зь ім!» — гаворыць намесьнік старшыні менскай арганізацыі «Моладзь БНФ» Мікіта Краснакуцкі.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба сфатаграфавацца зь бела-чырвона-белым сьцягам на вуліцы і выкласьці сабе на старонку з хэштэгам #інтэрнэтпікет.

Крама Symbal.by узнагародзіць пераможцаў сьцягамі з «Пагоняй», папругамі і майкамі з нацыянальнымі сымбалямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG