Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі больш давяраць незалежным СМІ, менш — афіцыйным


Ілюстрацыйнае фота

За тры гады, з 2014-га па 2017 год, давер да незалежных беларускіх СМІ прыкметна павялічыўся, да афіцыйных беларускіх — прыкметна зьменшыўся, а да расейскіх застаўся на стабільна высокім узроўні, вынікае з апытаньня «Беларускай аналітычнай майстэрні», пра вынікі якога распавядае БелаПАН.

Афіцыйным беларускім СМІ (пыталі менавіта з такой фармулёўкай: не «дзяржаўным», а «афіцыйным») цалкам давяраюць 13,2% апытаных, часткова давяраюць 53,5%, зусім не давяраюць 27,3%. Незалежным беларускім СМІ цалкам давяраюць 12,4%, часткова — 60,6%, зусім не давяраюць 15,2%. Расейскім СМІ (без удакладненьня аб прыналежнасьці) цалкам давяраюць 11,6%, часткова — 63,3%, зусім не давяраюць 16,4%.

З 2014 году доля людзей, якія ў той ці іншай ступені давяраюць афіцыйным СМІ, зьменшылася з 77% да 66,7%. Незалежным жа ў той ці іншай ступені давяраюць ужо не 59%, а 73%. Але найбольш давяраюць у той ці іншай ступені расейскім СМІ: тры гады таму было 72%, цяпер —74,9%.

Паводле красавіцкага апытаньня, 71,3% атрымліваюць інфармацыю зь дзяржаўнай тэлевізіі, 62,1% — ад знаёмых і родзічаў, 42,4% — зь інтэрнэту. У сацсетках беларусы значна часьцей спасылаюцца на недзяржаўныя, чым на дзяржаўныя СМІ.

Зьмену ў даверы да афіцыйных і незалежных СМІ экспэрты зьвязваюць з дыстанцыяй між тым, што людзі бачылі на ўласныя вочы («падатак на дармаедаў» і ягоныя наступствы, разгон акцыі на Дзень Волі ..) і таго, што паказвалі дзяржаўныя СМІ.

XS
SM
MD
LG