Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея створыць парлямэнцкую камісію для процідзеяньня «вонкавым ворагам»


Паседжаньне Савету Фэдэрацыі Расеі, ілюстрацыйнае фота
Паседжаньне Савету Фэдэрацыі Расеі, ілюстрацыйнае фота

У Савеце Фэдэрацыі — верхняй палаце парлямэнту Расеі — мае быць створаная камісія маніторынгу «варожай актыўнасьці замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў у расейскім кірунку», якая мае дзейнічаць «у мэтах процістаяньня ўмяшаньню ва ўнутраныя справы Расеі», паведамляе расейская газэта «Коммерсант».

Паводле суразмоўцаў газэты, гэта «вымушаная і выключна прававая рэакцыя» на «рэзкае ўзмацненьне вонкавай актыўнасьці» напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, што маюць прайсьці ў Расеі ў 2018 годзе. У ліку «каналаў уплыву» на Расею «замежныя і ляяльныя Захаду расейскія СМІ» і «няўрадавыя арганізацыі, што ставяць мэту нагнятаньня пратэставых настрояў».

Як камісія будзе змагацца зь імі, не паведамляецца. Але яна мае працаваць бестэрмінова і штодзень даваць справаздачу ў Савеце Фэдэрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG