Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курыць ёсьць?


Давід Тэнірс Малодшы, «Стары курыльшчык» (1660)
Давід Тэнірс Малодшы, «Стары курыльшчык» (1660)

Іду ў офіс. Наладжваюся на новыя зьдзяйсььненні. Раптам голас ззаду: «Курыць ёсьць?» Адразу ўспомніліся 90-я — маладосьць, сутычкі з гапатнёй і іншае. Паварочваюся, а перада мною прадстаўнік «сіняй гвардыі» нявызначнага роду і ўзросту. Стаіць, трасецца.

«Не куру». Ён сьледам: «Два рубля дасі?» — «Чаго ж ня пяць? Узапас будзе». — «Давай!» — «Прабач, у наступны раз. З сабой няма». Мужычок адразу абвяў.

Мы падышлі да прыпынку. У чаканьні транспарту стаялі людзі. Віўся тытунёвы дымок. Страціўшы да мяне цікавасьць, мой выпадковы спадарожнік абраў новы кірунак, але апошняе слова пакінуў за сабой: «Валі з раёну! Яшчэ раз сустрэну бяз грошай і цыгарэт, пашкадуеш!»

Сяргей Марчык

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG