Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна запусьціла буйную антыкарупцыйную праграму Эўразьвязу


Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва Ёганэс Ган
Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва Ёганэс Ган

Карупцыя застаецца «ключавым фактарам, які перашкаджае эканамічнаму і палітычнаму прагрэсу Ўкраіны», адзначыў камісар Эўразьвязу ў пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва Ёганэс Ган на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскай улады і грамадзкасьці з нагоды запуску «Антыкарупцыйнай ініцыятывы ЭЗ».

Ёганэс Ган назваў Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны «гісторыяй посьпеху», зрэшты, дадаў, што Эўразьвяз мае пытаньні наконт ягонай незалежнасьці і эфэктыўнасьці. Ён выказаў занепакоенасьць палітычнай заангажаванасьцю трох аўдытараў бюро, пра што вядзецца гаворка ўжо некалькі месяцаў. Таксама, паводле Гана, у Эўразьвязе чакаюць стварэньня ва Ўкраіне антыкарупцыйных судоў, бо карупцыйныя справы ў звычайных судах разглядаюцца павольна.

Зь верталётамі і браневікамі. Ва Ўкраіне пачалася антыкарупцыйная кампанія

Ган адзначыў, што праект «Антыкарупцыйнай ініцыятывы ЭЗ» — пакуль найбуйнейшая ў Эўропе праграма ў сфэры барацьбы з карупцыяй. Эўропа папярэдне выказвала гатоўнасьць выдаткаваць на яе каля 60 млн эўра, але чакае ад Украіны хутчэйшага выкананьня ня менш як трох умоваў.

Паводле Гана, украінская ўлада запэўніла яго ў намеры ўнесьці зьмены ў заканадаўства што да электронных дэклярацыяў актывістаў. Прынятыя Вярхоўнай Радай і падпісаныя прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам 27 сакавіка папраўкі, якія абавязваюць падаваць электронныя дэклярацыі грамадзкіх дзеячоў, у тым ліку чальцоў грамадзкіх радаў і антыкарупцыйных арганізацыяў, у Эўразьвязе неаднаразова крытыкавалі.

Праблема карупцыі ва Ўкраіне існуе ўжо доўгі час, краіна пастаянна займае кепскія пазыцыі ў рэйтынгах карупцыі. Так, у штогадовым індэксе ўспрыняцьця карупцыі, які складае міжнародная арганізацыя Transparency International, Украіна з Расеяй дзеляць 131-е месца са 176, тым часам як Беларусь мае ў рэйтынгу 79-е месца. У красавіку, паводле міжнароднага дасьледаваньня агенцтва Ernst&Young, Украіна ўзначаліла рэйтынг карупцыі ў бізнэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG