Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская фэдэрацыя футболу надзела на заўзятараў вышымайкі. Тыя самая «вышымайкі», якія запусьціла ў 2014 годзе група грамадзкіх актывістаў з праекту «Арт-Сядзіба».

Калі ў 2015 дзяржава пачала актыўна выкарыстоўваць нацыянальны арнамэнт, загучалі скептычныя галасы, маўляў, падтрымліваючы нацыянальнае, дзяржава тактычна выбівае ў апазыцыянэраў сродак ідэйнага ўзьдзеяньня на грамадзян.

Беларусацэнтрызм — апазыцыйнасьць — канец рэжыму. Прыблізна такі лягічны шэраг многія канструявалі ў 1990-я. Прычым, з абодвух бакоў палітычнай барыкады.

Канструкт праўдападобны, калі разглядаць беларускую дзяржаву не як сыстэму, а як арганізацыю, клан або ордэн. Як гэткіх агратэўтонцаў, якія сядзяць у сваім агразамку, зьбіраюць даніну з навакольных зямель і час ад часу ваююць з плямёнамі «апазыцыянэраў», якія замінаюць агратэўтонцам валадарыць.

Але. У адрозьненьне ад гістарычных проста тэўтонцаў, беларускія «агратэўтонцы» не самастойныя цалкам. У вялікай ступені яны трымаюць сваё панаваньне на эканамічнай падтрымцы Расеяй узамен на сваю палітычную ляяльнасьць. Дэ факта трымаюць Беларусь у якасьці паўкалёніі Расеі ўзамен на ўласны дабрабыт.

Нацыянальнае ў сутнасьці сваёй надпалітычнае.

Колькі беларусацэнтрычнасьць ні прывязвалі да паняцьця «апазыцыйнасьць», а апазыцыйнасьць у сваю чаргу да «антыдзяржаўнасьці», прырода бярэ сваё. Калі дзяржава «дазволіла нацыянальнае», яно адразу забуяла на розных узроўнях.

Стратэгічна сёньня вельмі добра, што дзяржава пазначае Беларусь нацыянальным арнамэнтам дзе можна.

Бо дэкалянізацыя краіны пачынаецца з дэкалянізацыі сьвядомасьці.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG