Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова высылае пяць расейскіх дыпляматаў


Сьцяг Малдовы
Сьцяг Малдовы

Пяцёра дыпляматаў расейскай амбасады абвешчаныя пэрсонамі нон грата ў Малодове.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэсавага сакратара Міністэрства замежных спраў і эўрапейскай інтэграцыі Малдовы Анну Самсон. Пры гэтым яна адмовілася назваць прозьвішчы дыпляматаў.

«Дакумэнт знаходзіцца на стадыі вывучэньня. Пакуль мы нічога не можам камэнтаваць», — пацьвердзіў гэта паведамленьне ў гутарцы з карэспандэнтам ТАСС амбасадар Расеі у Малдове Фарыт Мухаметшын.
У сакавіку гэтага года МЗС Малдовы перадало ў адрас амбасады ноту, у якой паведамлялася, што малдоўскім чыноўнікам рэкамэндавана ўстрымацца ад паездак у РФ. У ёй гаварылася, што малдоўскіх чыноўнікаў «спыняюць на мяжы, дапытваюць, абшукваюць, яны церпяць прыніжэньні з боку прадстаўнікоў расейскіх спэцслужбаў». Расейскага пасла праінфармавалі, што «пакуль гэтая праблема ня вырашыцца, дзяржаўным службоўцам рэкамэндавана пазьбягаць паездак у Расею».

Адначасна, як паведамляе ТАСС, летась улады Расеі неаднаразова выказвалі заклапочанасьць тым, што ў Кішынёве рэгулярна затрымліваюць расейскіх журналістаў і палітолягаў, многім з якіх забаранілі ўезд у краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG