Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія памежнікі не пусьцілі чарнагорскага дэпутата ў Беларусь


Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі абвінаваціла Расею ў парушэньні «базавых міжнародных нормаў і дыпляматычных правілаў» у сувязі з інцыдэнтам з чарнагорскім палітыкам Міядрагам Вукавічам, якому ў ноч на панядзелак не дазволілі зрабіць перасадку ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава.

Вукавіч — дэпутат парлямэнта Чарнагорыі ад урадавай партыі — накіроўваўся ў Менск транзытам праз Маскву, аднак расейскія памежнікі ў Дамадзедаве не дазволілі яму пакінуць транзытную зону аэрапорту, каб сесьці на самалёт у сталіцу Беларусі. Яму паведамілі, што ён зьяўляецца ў Расеі «пэрсона нон грата». Правёўшы ноч у Дамадзедаве, Вуковіч вярнуўся ў Чарнагорыю. Ён заявіў, што быў затрыманы па палітычных прычынах.

Прэсавы сакратар замежных спраў Беларусі Дзьмітрый Мірончык ўвечары 29 траўня сказаў Радыё Свабода, што пакуль не валодае інфармацыяй пра інцыдэнт. Паводле яго, Вукавіч мог ляцець у Менск на запрашэньне Нацыянальнага сходу Беларусі.

Адносіны паміж Расеяй і Чарнагорыяй значна пагоршыліся пасьля таго, як Чарнагорыя прыняла рашэньне ўступіць у NATO. Чакаецца, што яна зробіцца паўнапраўным чальцом альянсу ўжо ў чэрвені. Улады Чарнагорыі абвінавачваюць Расею ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы, у тым ліку датычнасьці да падрыхтоўкі спробы дзяржаўнага перавароту ў мінулым годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG