Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве 11 чалавек загінулі ад урагану, — «Інтэрфакс»


У Маскве 11 чалавек сталі ахвярамі ўрагану. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе «Інтэрфакс». У Сьледчым камітэце Расеі пацьвердзілі інфармацыю пра гібель шасьці гараджанаў.

У маскоўскай мэрыі заяўляюць, што ўсяго падчас непагадзі пацярпелі больш за 40 жыхароў сталіцы.

Агенцтва ТАСС паведаміла, што некалькі чалавек загінулі ў выніку падзеньня дрэваў, адзін мужчына загінуў, калі аўтобусны прыпынак парывам ветру кінула на мінакоў.



У расейскай сталіцы шмат будынкаў пашкоджаны, сярод іх – будынак галоўнага ўпраўленьня міністэрства ўнутраных спраў на Пятроўцы, 38.

З-за навальніцы з моцнымі ліўнямі і ветрам у Маскве ўскладніўся рух на дарогах. Паведамляецца таксама, што ўраганны вецер паваліў дрэвы і ў рэзыдэнцыі кіраўніка расейскага ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG