Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні забойства дэпутата расейскай Думы Вараненкава яго кіроўцу ў Беларусі выкрала ФСБ, — кажа ўдава


Пасьля забойства дэпутата

Напярэдадні забойства экс-дэпутата Дзярждумы Расеі Дзяніса Вараненкава яго кіроўцу выкралі ў Беларусі супрацоўнікі ФСБ.

Пра гэта ў інтэрвію ўкраінскаму тэлеканалу ZIK распавяла ўдава Вараненкава Марыя Максакава, паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

«Кіроўца напярэдадні перасякае мяжу Беларусі, даяжджае да Гомля. Блякпост у Гомлі. Спыняюць гэтага кіроўцу, і туды выклікаюцца гомельскім блокпастом нібыта памежнікі, папраўдзе прыяжджаюць два аўтобусы з ФСБшнікамі, нашага кіроўцу крадуць», — расказала яна.

Паводле Максакавай, у Бранскай вобласьці кіроўцу дапытвалі 12 гадзінаў, пазбавілі яго сувязі, не давалі спаць, не кармілі. Яна кажа, што ў яе ёсьць усе дадзеныя людзей, якія займаліся выкраданьнем. «Пасьля гэтага мне будуць казаць, што нашы расейскія спэцслужбы або ФСБ ня маюць ніякага дачыненьня да ўсяго таго, што адбылося? Пасьля таго, што яны былі настолькі ўнутры... усяго гэтага», — заявіла Максакава.

Але ў той жа час удава Вараненкава ня можа з упэўненасьцю сказаць, што «яны» зрабілі гэта. Як паведамляла УНІАН, Вараненкава, які ў 2016 годзе пераехаў ва Ўкраіну разам з жонкай Марыяй Максакавай і атрымаў украінскае грамадзянства, забілі 23 сакавіка ў цэнтры Кіева. У выніку перастрэлкі таксама былі параненыя яго ахоўнік і сам кілер, які пазьней памёр ад раненьняў.

XS
SM
MD
LG