Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Філіпінах войска сёмы дзень вядзе баі зь ісламістамі


На Філіпінах войска сёмы дзень вядзе баі з узброенымі ісламістамі, якія захапілі некалькі раёнаў буйнога гораду Мараві на поўдні краіны, населеным пераважна мусульманамі.

Нягледзячы на тое, што ўрадавыя сілы выкарыстоўваюць цяжкае ўзбраеньне і авіяцыю, ісламісты працягваюць утрымліваць частку гораду. Паведамляецца, што з мінулага аўторка, калі пачаліся баі, загінулі як найменей 100 чалавек, у тым ліку мірныя жыхары.

Дзясяткі тысяч жыхароў Мараві пакінулі горад. Яны разьмясьціліся ў суседнім горадзе Іліган, у якім абвешчана стан аблогі.

Экстрэмісты, якія ажыцьцявілі напад на Мараві, выкарыстоўваюць сьцягі групоўкі «Ісламская дзяржава» і заяўляюць аб вернасьці яе кіраўніку Абу Бакр аль-Багдадзі, аднак афіцыйна «ІГ», якая дзейнічае галоўным чынам на тэрыторыі Іраку і Сырыі, пакуль не прызнае іх атрады часткай сваёй структуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG