Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія дальнабойнікі могуць страціць працу ў Расеі: трэба расейскія правы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад 1 чэрвеня 2017 году ў Расеі будзе забаронена працаваць кіроўцам з замежнымі правамі — набудзе сілу закон, прыняты яшчэ ў 2013 годзе.

Як распавядае Tut.by, у Дзяржаўнай думе Расеі прапаноўвалі не распаўсюджваць забарону на грамадзянаў так званай «Саюзнай дзяржавы» (гэта значыць, Беларусі), папраўкі знаходзяцца на разглядзе.

Расейскія перавозчыкі распавядаюць парталу, што ня чулі, каб ад 1 чэрвеня былі вымушаныя звальняць усіх беларусаў, таму працуюць у штатным рэжыме. Папраўкі, што дазвалялі б беларусам працаваць у Расеі зь беларускімі правамі, будуць разглядацца летам, пасьля 1 чэрвеня, але што будзе пасьля забароны і да разгляду паправак, невядома.

Беларускія дальнабойнікі нібы гатовыя здаць экзамэны на расейскія правы, ды на ўсіх ахвочых бракуе пляцовак. Паводле падлікаў Tut.by, у Расеі могуць працаваць дальнабойнікамі да 100 тысяч беларусаў (доля ўладальнікаў расейскіх правоў невядомая). Яшчэ невядомая колькасьць беларусаў працуе ў Расеі кіроўцамі малатанажных грузавікоў, самазвалаў і грамадзкага транспарту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG