Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваныя чацьвёра падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў у Маскве


Мяшчанскі суд Масквы ў пятніцу арыштаваў на два месяцы чацьвярых падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў у расейскай сталіцы, паведамляе Інтэрфакс.

Крымінальная справа ўзбуджаная паводле артыкулаў пра замах на ўчыненьне тэракту, удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама аб незаконным вырабе і абароце выбухоўкі і зброі.

Аб затрыманьні трох грамадзян Узбэкістану і аднаго расіяніна стала вядома напярэдадні. Фэдэральная служба бясьпекі Расеі паведаміла, што падазраваныя дзейнічалі ў складзе групы і зьяўляюцца членамі забароненай у Расеі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

У ведамстве сьцьвярджаюць, што затрыманыя рыхтавалі тэракты на абʼектах транспартнай інфраструктуры Масквы, а кіраўніцтва іх дзеяньнямі ажыцьцяўлялася з тэрыторыі Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG