Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзесяць кіраўнікоў АПК узятыя пад варту, хабар можа складаць больш за мільён даляраў


Belarus -- sad (merry) pictures, corruption, arrests of officials
Belarus -- sad (merry) pictures, corruption, arrests of officials

Супрацоўнікі МУС Беларусі выявілі карупцыйную схему ў аграпрамысловым комплексе, зьвязаную з пастаўкамі вэтэрынарных прэпаратаў і кармавых дабавак для дзяржаўных сельгаспрадпрыемстваў.

Хабар можа складаць у агульнай суме больш як 1 млн даляраў за апошнія два гады.

Выяўлена, што кіраўнікі шэрагу дзяржпрадпрыемстваў атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароджаньні за лабіяваньне інтарэсаў камэрцыйнай структуры пры заключэньні зьдзелак на пастаўку прадукцыі і вырашэньні пытаньняў па вяртаньні запазычанасьці, паведамляе БелТА. Злачынная схема тычыцца кіраўнічай кампаніі холдынгу «АФМ» і гаспадарчых субʼектаў, якія ў яго ўваходзяць.

Падчас чарговай перадачы грошай затрыманы мэнэджэр камэрцыйнай структуры. Ён у змове з кіраўнікамі перадаў незаконнае грашовае ўзнагароджаньне першаму намесьніку старшыні праўленьня Белкаапсаюзу.

Сьледчы камітэт расьсьледуе 15 крымінальных спраў, злучаных у адну вытворчасьць. Яны тычацца службовых асоб камэрцыйнай структуры, якія давалі хабар, і службовых асоб шэрагу дзяржпрадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, якія яго атрымлівалі.

Сярод гэтых дзяржпрадпрыемстваў — КУП «Гроднамясамалпрам», ААТ «Слонімскі мясакамбінат», ААТ «Жодзіна Аграплемэліта», ААТ «Вілейскі камбікормавы завод», КУП «Менская агароднінная фабрыка», ААТ «Смалявіцкі райаграсэрвіс», Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў.

Дзесяці асобам прадʼяўленае абвінавачаньне і яны ўзятыя пад варту, яшчэ 5 асобаў прыцягнутыя ў якасьці падазраваных. Некаторыя зь іх раскаяліся і прызналі сваю віну.

Толькі за красавік зафіксаваная сума хабараў на ўсіх удзельнікаў злачыннай групы склала ня менш як 6,5 тыс. даляраў. А канчатковая сума хабару будзе ўстаноўленая падчас сьледзтва. Паводле апэратыўнай інфармацыі, сума хабару складала 5–8% ад тавараабароту з прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу. Хабары фармавалі праз абнаяўліваньне грашовых сродкаў кампаніі праз вывад на падкантрольныя субʼекты гаспадараньня на тэрыторыі замежных дзяржаў. Таму ў агульнай суме яны могуць складаць больш як 1 млн даляраў за апошнія два гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG