Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюзьнікаў па NATO не шакавала манэра, у якой Трамп гаварыў зь імі


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што ня быў шакаваны «рэзкім і прамым» зваротам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа да лідэраў альянсу на іх сустрэчы ў Брусэлі 25 траўня. Трамп рэзка раскрытыкаваў саюзьнікаў па NATO за няздольнасьць «выканаць свае фінансавыя абавязацельствы». Трамп заявіў пра «хранічныя недаплаткі» краін-удзельніц альянсу у справу узаемнай абароны. У інтэрвію карэспандэнту Свабоды ў Брусэлі Рыкарду Ёзьвяку Столтэнбэрг сказаў, што на сустрэчы таксама абмеркавалі Расею, Украіну і Аўганістан.

— Містэр Генэральны сакратар, Дональд Трамп быў вельмі рэзкі ўчора ў сваёй прамове. Вас і іншых лідэраў ягоная рэзкасьць шакавала?

— Прэзыдэнт Трамп мае рэзкі і прамы стыль. Гэта адкрыты стыль размовы, які мы ўжо бачылі раней, і ён выразна выказаў надзею, што эўрапейскія альянты і Канада павінны больш інвэставаць у абарону. Мова можа быць рознай, і словы могуць быць рознымі, але асноўная ідэя тая ж, што мы чулі і падчас папярэдняй адміністрацыі: што нам неабходна больш справядлівае разьмеркаваньне цяжару выдаткаў у альянсе. З гэтай прычыны мы вырашылі зьвярнуцца яшчэ ў 2014 годзе да больш справядлівага падзелу выдаткаў, каб спыніць скарачэньні і паступова павялічваць выдаткі на абарону і рухацца ў тым напрамку, каб на абарону выдзялялася два працэнты ад ВУП. Мы сапраўды пачалі рухацца ў правільным кірунку.

— Але што да ягонага стаўленьня: не выглядае, што ён задзірае іншых лідэраў?

— Ну, у яго ёсьць свой уласны стыль.

Трамп мае сваю манэру паводзінаў, уласную мову і спосаб данесьці сваё пасланьне ў рэзкім і прамым стылі.

Але зноў-такі, галоўнае сутнасьць. А сутнасьць — што мы ўсе згодныя з тым, што нам неабходна больш справядлівае разьмеркаваньне цяжару выдаткаў, і што тым саюзьнікам, якія расходуюць менш за 2% ад ВУП на абарону, прыйдзецца гэтую суму павялічыць. Добрая навіна заключаецца ў тым, што гэта ўжо пачало адбывацца. Калі мы паглядзім на хаўрусьнікаў па NATO ў Эўропе і Канадзе ў 2016 годзе, у нас было першае значнае павелічэньне выдаткаў на абарону пасьля многіх гадоў скарачэньня. Такім чынам, мы павярнулі за рог і пачалі рухацца ў правільным кірунку.

— Ці турбуе вас, што прэзыдэнт Рады ЭЗ [Дональд Туск] сказаў, што ён і Дональд Трамп, верагодна, не прытрымліваюцца аднолькавай пазыцыі, калі гаворка ідзе пра Расею?

Прэзыдэнт Дональд Трамп рэзка раскрытыкаваў саюзнікаў ЗША па НАТО за няздольнасць «выканаць свае фінансавыя абавязацельствы». Пра гэта ён заявіў падчас выступу ў штаб-кватэры альянсу ў Бруселі. У прысутнасці лідэраў Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі і іншых дзяржаў-членаў НАТА, Трамп заявіў пра «хранічных недаплацілі» краін-удзельніц альянсу у справу узаемнай абароны.

Мы працягнем выказваць цьвёрдую палітычную падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Я не прысутнічаў на сустрэчы з прадстаўнікамі Эўразьвязу, з прэзыдэнтам Тускам, але я ведаю, што наш падыход да Расеі заключаецца ў стрымліваньні і абароне ў спалучэньні з палітычным дыялёгам, і гэта менавіта тое, што мы разьвіваем. Мы рэалізавалі найвялікшае ўзмацненьне калектыўнай абароны пасьля заканчэньня халоднай вайны. У той жа час NATO ўдзельнічае ў палітычным дыялёгу з Расеяй, таму што Расея зьяўляецца нашым самым вялікім суседам, і мы павінны ўмела спраўляцца з нашымі адносінамі. Мы павінны пазьбегнуць новай халоднай вайны. Мы не імкнёмся да канфрантацыі з Расеяй і, такім чынам, наша разгортваньне сіл ва ўсходняй частцы альянсу абарончае, прапарцыйнае, і зроблена ў спосаб, які пасылае выразны сыгнал аб шматнацыянальнай прысутнасьці, салідарнасьці NATO, які не правакуе канфлікт, але насамрэч, накіраваны на яго прадухіленьне.

— Вы сказалі, што NATO хоча мець больш цеснае супрацоўніцтва з Украінай. Што канкрэтна маецца на ўвазе?

— Гаворка ідзе пра практычную і палітычную падтрымку. Мы працягнем выказваць цьвёрдую палітычную падтрымку, і гэта важна, што 28, а неўзабаве ўжо 29 саюзьнікаў выказваюць моцную палітычную падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Таксама маецца на ўвазе палітычная падтрымка намаганьняў знайсьці мірнае, перагаворнае рашэньне па рэалізацыі Менскіх пагадненьняў аб спыненьні агню і вывадзе цяжкай зброі. Але перадусім мы таксама забясьпечваем практычную падтрымку, дапамагаючы Ўкраіне будаваць больш сучасныя інстытуты бясьпекі, праводзіць рэформы па барацьбе з карупцыяй, разьвіцьцю кіраваньня, умацаваньню іх кібэрнэтычнага патэнцыялу, лягістыкі і ў многіх іншых галінах. Такім чынам, мы працуем зь імі. У нас ёсьць дарадцы, у нас ёсьць саюзьнікі па NATO, якія забясьпечваюць розныя віды трэнінгаў, і г.д. І так, мы працуем у многіх розных галінах з украінцамі, каб дапамагчы ім палепшыць, умацаваць іх бясьпеку і абарончыя інстытуты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG