Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар назваў умову пацяпленьня адносін зь Беларусьсю


Пакуль Беларусь не дакажа, што Беларуская АЭС бясьпечная, адносіны Эўразьвязу зь Беларусьсю не пацяплеюць.

Пра гэта заявіў у чацьвер у Вільні адказны за энэргетыку эўракамісар Мараш Шэфчавіч, павдеамляе delfi.lt.

«Вельмі важна, каб былі праведзены адпаведныя стандартам ЭЗ стрэс-тэсты ў самых неспрыяльных умовах. Без гэтых тэстаў мы ня можам размарозіць гэты энэргетычны дыялёг зь імі і гэта, без сумневу, абмяжоўвае нашы магчымасьці супрацоўнічаць зь Беларусьсю, таму я лічу, што Беларусь разумее зь якой сурʼёзнасьцю мы ставімся да гэтага пытаньня », — сказаў Шэфчавіч, адказваючы на пытаньні дэпутатаў сэйму Літвы на пленарным пасяджэньні парлямэнту.

Паводле яго слоў, вынікі будзе ацэньваць Эўрапейскі камітэт рэгулятараў, у якім будуць і прадстаўнікі Літвы. Будзе магчымасьць прадставіць рэкамэндацыі, што Беларусь павінна ўдасканаліць.

Расейская карпарацыя «Расатам» будуе БелАЭС у 50 км ад Вільні. Літоўскі ўрад сьцьвярджае, што працы вядуцца з парушэньнямі стандартаў бясьпекі і прыродааховы. Менск гэтыя прэтэнзіі адмаўляе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG