Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: «Расея ня вернецца ў G-7 без выкананьня Менскіх пагадненьняў»


Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што аднаўленьне сяброўства Расеі ў складзе Вялікай Сямёркі — групы прамыслова разьвітых краін — немагчымае без выкананьня Менскіх пагадненьняў і аднаўленьня сувэрэнітэту Ўкраіны.

«Яны былі выключаныя з групы праз сытуацыю ва Ўкраіне, таму я думаю, што для таго, каб яны зноў маглі ўступіць, ім давядзецца заняцца сытуацыяй ва Ўкраіне. Мы ім даволі ясна далі зразумець, што гэта азначае прасоўваньне наперад Менскіх дамоўленасьцей і іх ажыцьцяўленьне, аднаўленьне сувэрэнітэту Ўкраіны», — заявіў Тылерсан падчас гутаркі з журналістамі на борце самалёта Air Force One падчас пералёту з Рыму ў Брусэль.

Паводле яго слоў, пакуль гэтыя ўмовы ня будуць выкананыя і ня будзе дасягнута нейкая дамова адносна таго, як мець справу з украінскай сытуацыяй, якая б задавальняла украінцаў, і была б здавальняючай для ўсіх членаў «Вялікай Сямёркі», ён не чакае, што Расея зможа зноў далучыцца.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан суправаджае прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падчас яго першага эўрапейскага турнэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG