Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна зьбіраецца прыстасаваць чыгуначную каляіну да эўрапейскага стандарту — Rzeczpospolita


Віньніца.
Віньніца.

Французы дапамогуць ўкраінцам атрымаць падтрымку Эўрапейскага Зьвязу для прыстасаваньня чыгуначнай каляіны да эўрапейскага стандарту.

Як паведамляе сайт польскай газэты Rzeczpospolita, украінскія ўлады хочуць перавесьці ўсе чыгуначныя лініі ў краіне з шырокага — як у СССР і Расеі (1520 мм) — на эўрапейскі (1435 мм). Атрымаць фінансаваньне Брусэлю для гэтага праекту дапамогуць французы. Дзьве краіны падпісалі пагадненьне ў гэтым пытаньні.

Францускі бок разгледзіць магчымасьць прадстаўленьня экспэртнай і кансультацыйнай дапамогі і падтрымкі ў атрыманьні сродкаў ЭЗ для праекту, каб зьмяніць шырыню каляіны ва Ўкраіне, — цытуе заяву Міністэрства інфраструктуры Rzeczpospolita, спасылаючыся пры гэтым на агенцтва УНІАН.

Гэтае паведамленьне польскай газэты Rzeczpospolita, аднак, не пацьверджана ўкраінскімі чыноўнікамі. Паводле іх, мова ідзе або пра будаўніцтва новай лініі чыгункі паводле эўрапейскага стандарту для цягнікоў з Эўрапейскага зьвязу, або пра абсталяваньне вагонаў адаптацыйнымі коламі, якія могуць прыстасоўвацца да каляіны рознай шырыні.

Такім чынам улады хочуць больш зьвязаць краіну з эўрапейскім транспартам і вызваліцца ад доўгатэрміновай залежнасьці ад расейскіх заказаў. Кампанія Federal Commodity Company, якая належыць расейскай чыгунцы (РЖД), мае ва Ўкраіне 6000 вагонаў, а ўкраінскі рынак складае каля 5 працэнтаў грузавых перавозак расейскай чыгункі.

15 траўня Ўкраіна ўвяла новыя санкцыі супраць Расеі, у тым ліку і ў галіне перавозкі грузаў. Цяпер расейцы сьцягваюць свае вагоны ў Расеі і сыходзяць з Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG