Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ праводзіць вучэньні ў анэксаваным Расеяй Крыме


У анэксаваным Расеяй Крыме падразьдзяленьні спэцназу Фэдэральнай службы бясьпекі правядуць вучэньні па прадухіленьні тэрактаў і дывэрсій. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Вучэньні будуць праходзіць з 24 па 29 мая на марскіх аб’ектах «Черноморнефтегаза» і ў гасьцінічным комплексе ў Эўпаторыі. У іх возьмуць удзел да дзьвюх тысяч вайскоўцаў, а таксама бранятэхніка, авіяцыя і флёт.

У сакавіку на паўвостраве праходзілі маштабныя камандна-штабныя вучэньні расейскіх паветрана-дэсантных войскаў з баявой стральбой пры ўдзеле Чарнаморскага флёту і авіяцыі. Раней у студзені Масква разьмясьціла ў анэксаваным Крыме — у раёне Феадосіі — дадатковыя зэнітныя ракетныя сыстэмы С-400 «Трыюмф».

Пасьля анэксіі Крыму і пачатку канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ў 2014 годзе Расея правяла вялікую колькасьць раптоўных армейскіх праверак і вайсковых вучэньняў. Краіны Захаду неаднаразова выказвалі занепакоенасьць у сувязі з гэтым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG