Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь разьлічвае на рост прамысловай вытворчасьці за кошт паставак расейскай нафты


Уладзімер Сямашка
Уладзімер Сямашка

Беларусь разьлічвае захаваць тэмпы росту прамысловай вытворчасьці ў сувязі з аднаўленьнем паставак расейскай нафты.

«За 2 месяцы рост прамвытворчасці — 3,1%, за тры — 3,3%, з пачатку году прырост склаў 5,4%. Я спадзяюся, што мы можам захаваць гэты ўзровень да канца году, хоць паказчык даведзены значна ніжэйшы», — цытуе віцэ-прэмʼера Ўладзімера Сямашку Інтэрфакс.

Па словах намесьніка прэмʼер-міністра, пунктам росту ў прамысловасьці стане нафта.

«Другое паўгодзьдзе значна больш эфэктыўна будзе працаваць „Белнафтахім“ у адносінах да мінулага году. Вы памятаеце, рэзка зьнізіліся пастаўкі нафты, у разьліку дзесьці па 4 мільёны тон у квартал атрымлівалася. За другое паўгодзьдзе 2016-га перапрацавалі менш за 8 мільёнаў тон нафты», — сказаў Уладзімер Сямашка.

Ён дадаў, што ў гэтым годзе на перапрацоўку будзе пастаўлена 18 мільёнаў тон расейскай нафты, сяреднеквартальная перапрацоўка ў трэцім-чацвёртым квартале будзе 5,3–5,4 мільёна тон«.

Таксама Ўладзімер Сямашка не выключае, што сёлета ў Беларусь можа быць пастаўлена нафта і не з Расеі.

Раней старшыня «Белнафтахіму» Ігар Ляшэнка казаў, што прапрацоўваюцца магчымасьці дывэрсыфікацыі паставак нафты ў Беларусь:

«Ня ў піку Расеі, але дывэрсыфікацыя заўсёды зьяўляецца падушкай бясьпекі для эканамічнай устойлівасьці любой галіны».

Канкрэтных краін і шляхоў паступленьня ён не назваў — маўляў, «камэрцыйная таямніца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG