Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай пасьпяхова здабыў з дна мора «паліва будучыні»


У чацьвер міністар зямельных і прыродных рэсурсаў КНР Цзян Дамін абвясьціў пра пасьпяховае правядзеньне краінай першай досьледнай здабычы гідратаў прыроднага газу ў акваторыі Паўднёва-Кітайскага мора, у 300 км ад Ганконгу.

Кітайскія спэцыялісты ўпершыню ў сьвеце здабылі газ з залежаў гідратаў, разьмешчаных на глыбіні ад 203 да 277 мэтраў. Дасягненьне кітайцаў мае вялікае значэньне для разьведкі і здабычы гэтых карысных выкапняў ва ўсім сьвеце. Газ з залежаў гідратаў называюць «палівам будучыні».

Навукоўцы мяркуюць, што гідрат мэтану, то бок крышталічны матэрыял, які трымае газ у замерзлай вадзе, можа ў будучыні стаць альтэрнатывай для прыроднага газу, нафты і вугалю. З аднаго кубічнага мэтра гэтай субстанцыі можна атрымаць 164 кубічныя мэтры газу.

Паводле падлікаў міністэрства энэргетыкі ЗША, энэргетычная вартасьць гідрату ў сусьветных радовішчах удвая большая, чым усіх іншых відаў выкапнёвага паліва.

Кітайскія навукоўцы абяцаюць, што за 5 гадоў яны распрацуюць тэхналёгію для камэрцыйнай здабычы гідратаў прыроднага газу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG