Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нельга забыць


Эдмунд Блэр Лэйтан, «Лэдзі ў садзе»
Эдмунд Блэр Лэйтан, «Лэдзі ў садзе»

Нарэшце прыйшло доўгачаканае цяпло. Па газоне расьцяклася бурная вогненная рака цюльпанаў. Вясёлымi белымi зграйкамi расьцьвiлi нарцысы. Дрэвы ў садзе ў бела-ружовых строях урачыста калышуць галiнамi. Усё вакол дыхае радасьцю i прыгажосьцю.

Але кожны год я ўважлiва ўзiраюся ў любы зялёны лужок на маiм шляху. Я шукаю IХ!

Мне было гады 4, калi мы сустрэлiся. Панадворак, зарослы травой. Раптам я заўважыла маленькiя, далiкатныя, сьцiплыя блакiтныя вочкi. «Як iх завуць?» — спыталася я, як пра кагосьцi жывога. Яны адразу скарылi маё дзiцячае сэрца. I на ўсё жыцьцё!

Ах, вось вы дзе! Ну, прывiтаньне! Я вас не забыла! I нiколi не забуду! НЕЗАБУДКI.

Вiкторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG