Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Боязь будучыні


Адрыян Браўэр, «Мужык заснуў»
Адрыян Браўэр, «Мужык заснуў»

Бацька і чатырохгадовы сын гуляюць па гарадзкім парку. Недалёка ад ходніка на траве сьпіць п’яны мужык. Дзіця, якое раней ніколі ня бачыла такой карціны, пачынае задаваць пытаньні бацьку. Той, не ўдаючыся ў падрабязнасьці, тлумачыць, — рабіў чалавек, выбіўся з духу, але не дайшоў да хаты, вось і прылёг адпачыць…

Увечары таго самага дня, лежачы ў пасьцелі, хлопчык успомніў інцыдэнт і заплакаў, ды так, што падняў на вушы сямейнікаў. Яго доўга суцяшалі, цікавіліся прычынамі і шукалі кампрамісы. А прычына была адна — ён не хацеў сталець. Ён баяўся, што ў будучыні давядзецца працаваць да ўпаду і спаць абы-дзе. Як таму мужыку з парку.

Сяргей Марчык

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG