Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё больш расейцаў лічаць сталінскія рэпрэсіі «палітычнай неабходнасьцю»

Колькасьць расейцаў, якія лічаць сталінскія рэпрэсіі злачынствам, прыкметна зьнізілася за апошнія пяць гадоў — з 51-га да 39-і працэнтаў. Пры гэтым у два разы стала больш тых, хто нічога ня ведае аб «вялікім тэроры». Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня «Лявада-цэнтра».

Чвэрць рэспандэнтаў тлумачаць сталінскія рэпрэсіі «палітычнай неабходнасьцю». 36 адсоткаў гатовыя апраўдаць чалавечыя ахвяры дасягнутымі ў сталінскую эпоху вынікамі, і толькі 26 адсоткаў апытаных лічаць Сталіна дзяржаўным злачынцам.

Згодна са студзеньскім апытаньнем «Лявада-цэнтру», з «захапленьнем», «павагай» і «сымпатыяй» да Сталіна ставяцца да 46 адсоткаў расейцаў.

Паводле ацэнак праваабарончага таварыства «Мэмарыял», ахвярамі палітычных рэпрэсій на тэрыторыі былога СССР лічацца прынамсі 12 мільёнаў чалавек.

XS
SM
MD
LG