Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золата ў яе жыцьці


Жак дэ Лянж, «Старая жанчына важыць золата» (1642)
Жак дэ Лянж, «Старая жанчына важыць золата» (1642)

Згадка з дзяцінства: усё самае лепшае — залатое. Так і было: сонца залатое, палоска вады на возеры ў сонечным промні залатая, сьветлыя валасы маленькага браціка адбівалі золатам. Калі маме быў дасланы ў спадкі залаты шлюбны пярсьцёнак дзядзіны-маёршы, дзеці былі расчараваныя: якое ж гэта золата — не блішчэў ноччу, не асьвятляў пакой.

Між літаратурных твораў, якія любіла, незавершаны раман Ядвігіна Ш. «Золата», у якім нейкае злавеснае золата загубіла жыцьцё гераіні…

Угаворваючы яе прыляцець у Амэрыку, унучак выпаліў:

У Амэрыцы многа золата!

Адказ — «Люблю срэбра» — зьбянтэжыў яго, бо для малога золата амэрыканскае было важкім козырам. Суцешыла:

І свайго залатога ўнучка, які ў Амэрыцы, люблю…

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG