Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошт прэстыжу


Ганс Гольбэйн (Малодшы), «Партрэт купца Георга Гізэ» (1532)
Ганс Гольбэйн (Малодшы), «Партрэт купца Георга Гізэ» (1532)

Сёньня сотавы мае кожны, а яшчэ ня так даўно яны трапляліся зрэдчас. Сотавы тэлефон быў прыкметай статусу, заможнасьці, значнасьці.

Аднаго разу ў купэ я ехаў зь бізнэсоўцам. Ён разоў зь дзесяць даставаў са сваёй кішэні запаветную чорную каробачку з антэнай і выходзіў з купэ, прадзіраючыся праз нашы калені, каб чарговы раз гучна і доўга абмеркаваць справы бізнэсу. І мы з павагай ставіліся да гэтай працэдуры. Пра тэлефон ведалі ўсе ў нашым вагоне…

Уночы залятае да бізнэсоўца спадарыня з ускудлачанымі валасамі, крычыць, што яе сяброўка памірае, і моліць, каб ён патэлефанаваў на бліжэйшую станцыю па хуткую.

Сотавы бізнэсоўца аказаўся дзіцячай цацкай.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG