Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўнік ФБР выступіць на адкрытых слуханьнях у Сэнаце


Джэймс Коўмі (James Comey)
Джэймс Коўмі (James Comey)

Звольнены прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам з пасады дырэктара ФБР Джэймс Коўмі пагадзіўся даць паказаньні на адкрытых слуханьнях у сэнацкім камітэце па справах выведкі. Слуханьні пройдуць прыканцы траўня.

Сябры камітэта сярод іншага чакаюць інфармацыі пра расьсьледаваньне расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары.

Цягам апошніх дзесяці дзён амэрыканскія СМІ са спасылкай на ананімныя крыніцы паведамілі, што прэзыдэнт Трамп патрабаваў ад Коўмі, калі ён быў дырэктарам ФБР, запэўненьняў у асабістай адданасьці. А таксама, што ён заклікаў Коўмі спусьціць на тармазах расьсьледаваньне расейскіх кантактаў экс-дарадцы прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Майкла Фліна.

Паводле экспэртаў, такія заявы прэзыдэнта могуць у пэўных абставінах трактавацца як спроба перашкоды працы правасудзьдзя. Белы дом сьцьвярджае, што прэзыдэнт Трамп не зьвяртаўся да Джэймса Коўмі з падобнай просьбай і што гэтыя паведамленьні ў прэсе не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG