Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хасан Рухані лідзіруе на прэзыдэнцкіх выбарах у Іране


Чарга на выбарчы ўчастак у Тэгеране, 19 траўня
Чарга на выбарчы ўчастак у Тэгеране, 19 траўня

Дзейны прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані лідзіруе на выбарах кіраўніка краіны, якія прайшлі 19 траўня, паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў.

Пасьля апрацоўкі амаль 26 мільёнаў бюлетэняў, Рухані атрымаў 14,6 мільёна галасоў, перадае ВВС.

А яго галоўны супернік, 56-гадовы Ібрагім Раісі — кансэрватыўны сьвятар, які, як лічыцца, карыстаецца падтрымкай вярхоўнага лідэра Ірана аяталы Алі Хамэнэі — 10,1 мільёна галасоў.

Раісі заявіў пра парушэньні падчас галасаваньня і падаў скаргі. Сярод іншага, ён абвінаваціў прыхільнікаў Рухані ў прапагандзе на выбарчых участках, забароненай законам аб выбарах.

Іранскім уладам давялося падоўжыць час працы выбарчых участкаў на пяць гадзін з-за высокай яўкі, якая склала каля 70%.

Рухані быў абраны на першы прэзыдэнцкі тэрмін у 2013 годзе. Ён паабяцаў скончыць зь міжнароднай ізаляцыяй краіны і стварыць свабоднае грамадзтва.

Праз два гады ўрад Ірана падпісаў пагадненьне з шасьцю дзяржавамі, згодна зь якім пагадзіўся часткова згарнуць ядзерную праграму ў абмен на адмену эканамічных санкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG