Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск едзе місія МВФ, у якога Беларусь просіць 3,5 мільярда даляраў


Пітэр Долман

Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь яе беларускім куратарам Пітэрам Долманам будзе працаваць у Менску 5-12 чэрвеня.

Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва МВФ у Беларусі.

Чакаецца, што экспэрты абмяркуюць з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіраваньня сытуацыю ў эканоміцы Беларусі і правядуць падрыхтоўчую працу напярэдадні штогадовай місіі МВФ сёлета ў кастрычніку.

Беларусь імкнецца да таго, каб распачаць новую праграму супрацоўніцтва зь Міжнародным валютным фондам, — улады разьлічваюць на атрыманьне 3,5 мільярда крэдыту.

Наўзамен крэдыторы патрабуюць структурных рэформаў — найперш лібэралізацыі эканомікі, працэсаў прыватызацыі, спыненьня перакрыжаванага субсыдаваньня і г.д.

XS
SM
MD
LG